Зімняе сонцастаянне адбываецца ў той момант, калі нахіл восі вярчэння Зямлі ў напрамку ад Сонца прымае найбольшае значэнне. Максімальны вугал нахілу зямной восі адносна Сонца падчас сонцастаяння складае 23° 26'. Больш відавочна для жыхароў высокіх шырот тое, што зімняе сонцастаянне прыпадае на самы кароткі дзень і самую доўгую ноч у годзе, калі вышыня ўздыму сонца на небасхіле з'яўляецца самай нізкай.Паколькі зімняе сонцастаянне доўжыцца толькі кароткі момант часу, то для дня, калі гэта адбываецца, выкарыстоўваюць іншыя назвы, напрыклад: «сярэдзіна зімы», «самая доўгая ноч» ці «першы дзень зімы».
Сезоннае значэнне зімняга сонцастаяння складаецца ў павароце ад паступовага падаўжэння ночы і скарачэння дня да адваротнага кірунку. У залежнасці ад зруху календара, зімняе сонцастаянне адбываецца 21 або 22 снежня ў Паўночным паўшар'і і 20 ці 21 чэрвеня ў Паўднёвым паўшар'і.
У розных культурах тлумачэнне гэтай падзеі вар'іравалася па-рознаму, але ў большасці народаў яно расцэньвалася як адраджэнне, у гэты час ладзіліся святы, фестывалі, сустрэчы, рытуалы і іншыя ўрачыстасці.